Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

З любоўю да роднага слова

Дата: 2 марта 2019 в 22:01, Обновлено 2 марта 2019 в 22:48
433 просмотра

З 18 па 22 лютага 2019 года ў школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Мэта: фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры і свайго краю; стварэнне ўмоў для таго, каб навучэнцы маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах; прадэманстраваць свае веды ў згаданых прадметах; спрыяць выхаванню цікавасці і любові да роднай мовы.

Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы. З планам тыдня вучні былі пазнаёмлены ў першы дзень.

Амаль усе вучні далучыліся да ўдзелу ў акцыі  “Маё любімае слова на роднай мове”. Вучні і настаўнікі запісвалі свае любімыя словы беларускай мовы. 

У кабінеце беларускай мовы і літаратуры ўсе маглі пазнаёміцца з малюнкамі вучняў на творы беларускіх пісьменнікаў і ўзнавіць веды па гэтых творах.

На працягу тыдня ўсе жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з навінкамі бібліятэкі - кнігамі беларускіх пісьменнікаў.

Турнір знаўцаў роднай мовы і культуры  “Родная мова – душа народа” адбыўся паміж вучнямі 5-6 класаў. Вучні прадэманстравалі свае творчыя здольнасці: адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і фразеалагізмы, былі ў ролі перакладчыкаў і этнографаў.

Конкурс прайшоў пры высокай актыўнасці ўдзельнікаў гульні і балельшчыкаў.

Старэйшыя вучні ўдзельнічалі ў моўным спаборніцтве “Размаўляем па-беларуску”.

У Дзень роднай мовы вучні прыгадалі гісторыю  гэтага дня.

У гэты ж дзень вучні 4-11 класаў мелі магчымасць праверыць свае веды па мове і літаратуры  ў рэспубліканскім конкурсе  “Буслік”.

Скончыўся  прадметны тыдзень гульнёй-віктарынай  “Зямля бацькоў – мая зямля!”  Мэта -  засяродзіць увагу вучняў на гістарычным лёсе Беларусі, абудзіць у іх цікавасць да мінулага краіны і нацыянальнай спадчыны, фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны, выхоўваць пачуццё любові да зямлі бацькоў.

Былі падведзены вынікі конкурсу газет “Роднае слова”, “Слоўнік у малюнках”.

На працягу тыдня гучалі музычныя творы на словы вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Сярод удзельнікаў тыдня найбольш актыўнымі былі вучні 5 класа: Марчанка Дар’я, Ляхава Таццяна, Сільчанка Аліна, Барысенка Мікалай, Серадова Дар’я, вучні 6 класа: Марозаў Павел, Карпаў Аляксей, Лапаценка Іван, Іслямава Эльвіра, Капаеў Арцём

Тыдзень прайшоў цікава і захапляльна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.