Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Свет душы

Дата: 10 марта 2017 в 13:53
362 просмотра

27 лютага адбылася сустрэча са святарамі Свята-Мікалаеўскай царквы іерэем Аляксандрам і пратаірэем Сергіем, пад час якой адбылася грунтоўная размова аб веры ў Бога, аб асновах праваслаўнай культуры.

Свет душы

         У ДУА “Мікалаеўскі ДС-СШ” адбылася сустрэча са святарамі Свята-Мікалаеўскай царквы іерэем Аляксандрам і пратаірэем Сергіем, пад час якой адбылася грунтоўная размова аб веры ў Бога, аб асновах праваслаўнай культуры. Іерэй Аляксандр расказаў вучням і настаўнікам аб фарміраванні і духоўным удасканаленні душы, аб сэнсе зямнога жыцця чалавека, аб часовым і вечным, аб тым, як адрозніць сапраўдныя каштоўнасці жыццця ад уяўных, як супрацьстаяць негатыўным праявам. Пры гэтым выкарыстоўваўся багаты ілюстрацыйны матэрыял.

         Вядомы публіцыст і крытык Ала Дзямідава слушна заўважыла: “Калі мы знаходзімся ў жываце маці, нам не патрэбны рукі і ногі, але як нам яны неабходныя для зямнога жыцця, а для жыцця ў вечнасці нам трэба душа”. Таму неабходна ўмацоўваць мускулы душы і пры гэтым так важна, чым прырасла і ўзбагацілася душа ў зямным жыцці.

         Святары звярнулі ўвагу прысутных на тое, што кожны змалку павінен цвёрда засвоіць простую і ясную ісціну: каб добры след пакінуць на зямлі, на тое цябе Гасподзь благаславіў.

                            Мікалай Пісараў, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.